БЕЛ Ł РУС

Чавес паляцеў на новую аперацыю

25.02.2012 / 09:54

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес выпраўляецца на Кубу, дзе яму будзе зробленая яшчэ адна аперацыя па выдаленні ракавай пухліны.

Летась кубінскія лекары ўжо выдалялі пухліну, якая была знойдзена ў венесуэльскага лідара, паведамляе Бі-бі-сі.

Парламент дазволіў Чавесу з’ехаць з краіны на пяць дзён.

Прэзідэнт заявіў, што пухліна, верагодна, злаякасная
і папярэдзіў, што яму давядзецца знізіць нагрузку на працы ў перыяд перад выбарамі.
Раней ён сцвярджаў, што цалкам вылекаваўся ад хваробы, і зняпраўджваў чуткі аб дрэнным стане яго здароўя.

Уга Чавес называе сябе асабістым сябрам і «братам па зброі» Аляксандра Лукашэнкі.

Цягам апошніх пяці год Каракас і Мінск развілі маштабную супрацу — Венесуэла ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі.

Беларуска-венесуэльскія праекты вызначаюцца надзвычайнай закрытасцю і неаднаразова апыналіся ў цэнтры карупцыйных скандалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула