БЕЛ Ł РУС

Змяненне аўтобусных маршрутаў №10, 24 і 163.

9.01.2012 / 09:25

У маршруты аўтобусаў па вуліцы Варанянскага ў Мінску плануецца ўнесці змяненні.

Гаворка ідзе пра змяненне аўтобусных маршрутаў № № 10, 24 і 163. Як тлумачаць у дзяржустанове «Сталічны транспарт і сувязь», гэта плануецца зрабіць «у сувязі з немагчымасцю развароту аўтобусаў на канечным пункце «Варанянскага» з-за прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў».

Рух аўтобусаў маршруту № 10 у напрамку «Варанянскага» плануецца арганізаваць па вуліцах Талстога, Маскоўскай, Чкалава, Аэрадромнай, Валадзько, Варанянскага. З маршруту выключаюцца пункты прыпынку «Быхаўская», «Паліклініка» і «Ляўкова».

Рух аўтобусаў маршруту № 163 у напрамку ДС «Адоеўскага» будзе арганізаваны па вуліцах Валадзько, Аэрадромнай, Жукоўскага, Варанянскага і далей па маршруце. З маршруту выключаецца пункт прыпынку «Ляўкова».

Рух аўтобусаў маршруту № 24 у напрамку «Варанянскага» будзе арганізаваны па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Валадзько, Варанянскага. З маршруту выключаюцца пункты прыпынку «Мікрараён», «Паліклініка» і «Ляўкова».

Дакладная дата ўнясення змяненняў у маршруты названых аўтобусаў пакуль не названа. Вывучаецца грамадская думка па гэтым пытанні.

Акрамя таго, з 21 студзеня ў сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку па выхадных днях адмяняецца праца тралейбуснага маршруту № 56 «АВ «Маскоўскі» — ДС «Уручча-4».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула