БЕЛ Ł РУС

Беларусь увяла прэферэнцыі для беларускіх і расійскіх тавараў пры правядзенні дзяржзакупак

5.01.2012 / 10:04

Беларускія ўлады ўвялі прэферэнцыйную папраўку ў дачыненні да тавараў (работ, паслуг) беларускай і расійскай вытворчасці
пры правядзенні конкурсаў, электронных аўкцыёнаў, працэдуры запыту цэнавых прапановаў, працэдуры афармлення канкурэнтнага ліста ў рамках дзяржзакупак.

Згодна з пастановай Саўміна № 1750 ад 28 снежня 2011, велічыня прэферэнцыйнай папраўкі ўсталяваная ў памеры 15%, а для арганізацый грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў -25%. Дакумент уступае ў сілу праз 10 дзён пасля апублікавання

Папраўка дзейнічае да 31 снежня 2012.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула