БЕЛ Ł РУС

Бандарэнка — жонцы: Калі правакацыі працягнуцца, скончу жыццё самагубствам

30.12.2011 / 17:37

Тыдзень таму Вольга Бандарэнка мела працяглае спатканне з мужам, падчас якога яны змаглі шмат паразмаўляць.

Жонка Змітра Бандарэнкі Вольга распавяла журналістам пра тое, што ціск на яе мужа ўзмацняецца.

«Ён кажа некаторыя такія рэчы, ад якіх валасы дыбам устаюць.
Кажа: «Воля, тут ціск такі, што настройвайся на тое, што я адсюль не выйду ніколі». Зараз усё ідзе да таго, што ён рана ці позна трапіць у ШЫЗА. Ужо былі ўнутраныя правакацыі, і ён ужо быў на валасок ад ШЫЗА, яго туды ўжо накіроўвалі… Але пакуль што ён трымаецца. І кажа: «Калі будуць такія правакацыі працягвацца, я скончу жыццё самагубствам, бо іншага выйсця няма».

На думку Вольгі Бандарэнкі, узмацненне ціску на яе мужа і іншых палітвязняў сведчыць пра тое, што ўлады гатовыя іх выпусціць. Маўляў, таму і ціснуць, што хочуць, каб вязні як мага хутчэй напісалі прашэнні аб памілаванні.

Тым часам стан здароўя Змітра Бандарэнкі застаецца цяжкім.
Па словах жонкі, ад вялікай колькасці лекаў, якія неабходна было прымаць у звязку з язвай страўніка і аперацыяй на пазваночніку, у яго пачаліся праблемы з ціскам і забалелі ныркі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула