БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскі ЦБ прадаставіў банкам разавы крэдыт амаль на 500 мільярдаў еўра

21.12.2011 / 18:24

СГ

Сродкі будуць выдадзеныя 22 снежня, вяртанню падлягаюць 29 студзеня 2015 г.

Адна з ключавых арганізацый у вырашэнні крызісу еўразоны, Еўрапейскі цэнтрабанк (ЕЦБ), у рамках першага трохгадовага аўкцыёну даў банкам крэдыт амаль на € 500 млрд, паведамляе «Бі-бі-сі». Такім чынам ЦБ Еўропы спрабуе ўмацаваць давер інвестараў еўразоны.

Як удакладняе РІА «Навіны», 523 банкі атрымалі € 489,191 млрд. Сродкі будуць выдадзеныя 22 снежня, вяртанню падлягаюць 29 студзеня 2015 г., такім чынам, поўны тэрмін пазыкі -- 1134 дні, або крыху больш за тры гады і адзін месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула