БЕЛ Ł РУС

ДПК: Актывісткі Femen не парушалі беларускае памежнае заканадаўства

21.12.2011 / 11:44

Актывісткі Femen не парушалі беларускае пагранічнае заканадаўства. Ніякіх матэрыялаў аб іх дэпартацыі пагранічнікі не складалі, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, матэрыялы на дзяўчат не складаліся, бо, які яны заявілі, не па сваёй волі, гвалтоўна апынуліся без дакументаў у памежнай зоне.

Цішчанка таксама паведаміў, што пасля другой гадзіны ночы актывісткі Femen у прысутнасці консула Украіны ў Беларусі былі перададзены ўкраінскім пагранічнікам у пункце пропуску «Новая Рудня». «У працэсе перадачы ніякіх скаргаў ад дзяўчат не паступала», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула