БЕЛ Ł РУС

Асуджаных за Плошчу-2010 выклікаюць у міліцыю ўвечары 19 снежня

17.12.2011 / 18:23

Тыя перакананыя, што ўлады хочуць нейтралізаваць удзельнікаў акцыі, якая адбудзецца ў гадавіну Плошчы.

Некаторыя фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня.

У прыватнасці, такую позву прынеслі ў пятніцу былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Ён павінен з’явіцца ў крымінальна-выпраўленчую інспекцыю Ленінскага раёна Мінска, а 18-й.

«Думаю, што гутарка зацягнецца гадзіны на тры», — выказаў здагадку Някляеў. Палітык не сумняваецца, што такім чынам яго хочуць «нейтралізаваць», каб ён не прыняў удзелу ў акцыі, якую плануюць правесці ў гэты вечар у цэнтры Мінска прадстаўнікі апазіцыі.

Па інфармацыі БелаПАН, позву з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю 19 снежня, а 18-й атрымала таксама Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікова, якая асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула