БЕЛ Ł РУС

Мікола Статкевіч знаходзіцца ў ШІЗА

13.12.2011 / 15:27

Яго змясцілі на 5 сутак, але тэрмін можа быць працягнуты.

Экс-кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў калоніі, Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары шклоўскай ПК-17. Туды ён памешчаны на 5 сутак, але вязень не выключае, што тэрмін «пакарання» можа быць працягнуты. Цяпер ён лічыцца «злосным парушальнікам» рэжыму.

Звязваецца гэта з публікацыямі лістоў Мікалая Статкевіча, якія патрапілі на волю, мінуючы адміністрацыю.

Таксама ўціск можа быць звязаны з запланаванай на 20 снежня рэгістрацыяй шлюбу Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч.

Негледзячы на планаваную падзею, ніводнага тэлефанавання Міколу так і не было дазволена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула