БЕЛ Ł РУС

Фюле: Незадаволеных у беларускім урадзе ўсё больш

7.12.2011 / 16:42

Ягор Марціновіч

«Супрацоўніцтва з рэжымам магчымае толькі пасля рэабілітацыі палітзняволеных», — паўтарыў еўракамісар.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле па-ранейшаму перакананы, што супрацоўніцтва з беларускім рэжымам магчымае толькі пасля выканання некалькіх умоў, сярод якіх

прагрэс у правах чалавека, а таксама вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных.
Ён выступіў з такой заявай падчас экспертнай канферэнцыі «Трансфармаванне Беларусі: шляхі дзеянняў», арганізаванай у Брусэлі Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў і «Офісам за дэмакратычную Беларусь».

«Незадаволеных усё больш, нават у беларускім урадзе. Але краіна большая за урад, — растлумачыў сваё разуменне сітуацыі еўрачыноўнік. — Мы працягнем супрацоўніцтва з усімі, хто падтрымлівае мадэрнізацыю Беларусі.

Сума спрыяння грамадзянскай супольнасці складзе 19,3 мільёна еўра на 2011–2013 гады».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула