БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекамаўскі» інтэрнэт даражэць не будзе

1.12.2011 / 15:18

«Тыя чуткі, якія пэўныя колы запускаюць, ніякім чынам не зыходзяць ад «Белтэлекама», — падкрэсліў Сабораў.

паведаміў журналістам 1 снежня намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Андрэй Сабораў.

«Тыя чуткі, якія пэўныя колы запускаюць, ніякім чынам не зыходзяць ад «Белтэлекама», — падкрэсліў Сабораў.

Паводле яго слоў, кампанія мае намер развіваць масавасць паслугі давання доступу ў інтэрнэт.

Да снежня колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў «Белтэлекама» дасягнула 1 млн. 100 тыс.
«Прырост за апошнія два месяцы склаў 100 тыс. Напэўна, гэта выдатны паказчык нашай тарыфнай палітыкі», — адзначыў Сабораў.

Ён заявіў, што да канца года «Белтэлекам» плануе павялічыць абаненцкую базу карыстальнікаў інтэрнэту яшчэ на 50–60 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула