БЕЛ Ł РУС

Адвакат Канавалава: абскарджанне прысуду магчымае ў наглядным парадку

30.11.2011 / 17:43

СМ

Дзмітрый Лепрэтар, адвакат асуджанага да вышэйшай меры пакарання Дзмітрыя Канавалава, мае намер абмеркаваць з падабаронным пытанне падачы прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, паведаміў БелаПАН.

Як растлумачыў абаронца, прашэнне павінна быць напісана асабіста асуджаным.

Лепрэтар распавёў, што сустракаўся з Канавалавым пасля абвяшчэння прысуду, аднак аб чым ішла размова на сустрэчы, гаварыць адмовіўся, спаслаўшыся на адвакацкую таямніцу.

Абаронца таксама паведаміў, што павінна адбыцца як мінімум яшчэ адна яго сустрэча з Канавалавым. На гэтай сустрэчы Лепрэтар мае намер абмеркаваць варыянты абскарджання прысуду -- абскарджанне магчымае ў наглядным парадку.

У наглядным парадку разглядаецца рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу. Скаргу асуджаны і яго адвакат мусяць скіраваць на імя старшыні Вярхоўнага суда, а разглядаць яе будзе прэзідыум або пленум ВС. Але, у адрозненне ад касацыйнай скаргі, наглядная можа і не быць прынятая да разгляду: гэта будзе вырашаць старшыня Вярхоўнага суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула