БЕЛ Ł РУС

Румас: У Беларусі дзве праблемы: малыя інвестыцыі і інфляцыя

30.11.2011 / 11:45

Так, з пачатку года прыцягнута толькі 20% ад запланаваных інвестыцый.

У беларускай эканоміцы два праблемныя пытанні: малыя замежныя інвестыцыі і інфляцыя, заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас на сумесным пасяджэнні Нацыянальнага сходу.

Румас прызнаў, што на пачатак снежня Беларусь мае толькі 20% прамых замежных інвестыцый ад таго, што планавала прыцягнуць у 2011 годзе.

У 2011-м урад планаваў прыцягнуць 6,5 млрд. даляраў прамых замежных інвестыцый.

Чыноўнік чакае, што сітуацыя выправіцца, калі афіцыйны Мінск атрымае ад Расіі 2,5 мільярда даляраў за продаж другой часткі «Белтрансгаза».

Другой праблемай беларускай эканомікі Румас назваў інфляцыю. Ён заявіў, што ў 2012 інфляцыя плануецца на ўзроўні 19–22%.

Румас таксама паведаміў, што 29 лістапада антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС вырашыў выдзеліць Беларусі 440 мільёнаў даляраў.

«Мы не зможам фінансаваць будаўніцтва ў такім памеры, як раней», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Урад прапануе значна скараціць пералік людзей, якія маюць права на ільготнае будаўніцтва жытла.

Румас дадаў, што ў дзяржавы няма фінансаў, каб завяршыць усё льготнае будаўніцтва, якое вядзецца цяпер.

Таму, кажа, чыноўнік, вырашана найперш фінансаваць тыя будоўлі, дзе засталося мала працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула