Суд над Каваленкам перанесены на 5 снежня
25 лістапада віцебскі актывіст Сяргей Каваленка паўстаў перад судом. У Першамайскім судзе Віцебска Каваленка заявіў хадайніцтва аб прыцягненьні да працэсу адваката. Суд задаволіў хадайніцтва і перанёс разбіральніцтва па справе на 5 сьнежня. Самога Каваленку да наступнага судовага паседжаньня адпусцілі дахаты.
Сяргей Каваленка абвінавачваецца ў брыдкаслоўі. 24 лістапада яго затрымалі дома і адвезлі ў Першамайскі РАУС для складання пратаколу, а пасля - у ізалятар часовага ўтрымання, дзё ён правёў ноч.