БЕЛ Ł РУС

Эксперты банка Raiffesein: Да канца года ў Беларусі будзе яшчэ адна дэвальвацыя

28.11.2011 / 11:25

А ўзмоцняцца дэвальвацыйныя тэндэнцыі ў першым квартале 2012 года.

Невялікая дэвальвацыя ў Беларусі да ўзроўню 9000 рублёў за даляр будзе праведзеная яшчэ да канца года,
лічаць эксперты аўстрыйскага банка Raiffesein.

Банк апублікаваў прагноз, у адпаведнасці з якім дэвальвацыйныя тэндэнцыі ў Беларусі ўзмоцняцца ў першым квартале 2012 года.

У сакавіку даляр можа каштаваць ужо 9550 беларускіх рублёў, за вясну-лета 2012 беларускі рубель пераадолее псіхалагічную адзнаку ў 10 000, а ў верасні 2012 года патаннее да 10 650 за даляр, мяркуюць у банку.

У Raiffesein думаюць, што ў наступным годзе беларуская эканоміка сутыкнецца з застоем. Рост ВУП ацэньваецца на ўзроўні 0,0%. Ён пачне набіраць абароты толькі ў 2013 годзе — да 3%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула