БЕЛ Ł РУС

Беларуска стала чэмпіёнкай свету па тайскім боксе — відэа

28.11.2011 / 09:56

Вечарам 26 лістапада ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» адбыўся турнір сусветнага Гран-пры па муай тай «Вялікая васьмёрка». Перамогу атрымаў 19-разовы чэмпіён свету, мінчанін Андрэй Кулебін, які ў фінале перамог украінца Руслана Кушнірэнку.

Апрача паядынкаў «Вялікай васьмёркі» ў гэты вечар адбыліся тытульныя баі па версіі WKN. У вагавай катэгорыі 54,9 кг беларус Андрэй Заяц даказаў сваю перавагу над украінскім байцом Аляксеем Яніным, а Дзмітрый Валент (76,2 кг) — над французам Самірам Дурыдам.

У баі за тытул чэмпіёнкі свету WKN сярод жанчын (да 56,5 кг) беларуска Кацярына Вандар’ева перамагла польку Джаану Янджэйчык.

Пры вынясенні судзейскага вердыкту многія гледачы крычалі: «Польшча! Польшча!»

«Людзі, якія так крычалі, — дзеліцца меркаваннем адзін з арганізатараў турніру, галоўны трэнер і дырэктар клуба «Кікфайтар», заслужаны трэнер Беларусі Яўген Кацельнікаў, — гэта тыя, хто глядзіць у асноўным К-1. Там крыху іншыя патрабаванні, іншыя правілы. Каця выйграла тры раўнды з пяці, чацвёрты раўнд суддзі вызначылі як нічыйны, а ў пятым раўндзе яна крышку саступіла. А ў муай тай ацэньваюцца ў асноўным клінч, удары каленямі, праца першым нумарам — яна ўсё гэта паказала. Так што Каця вартая гэтай перамогі, яна яе заслужыла».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула