БЕЛ Ł РУС

У Гродне выйшаў руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў

15.11.2011 / 11:11

Гэта першы слоўнік такога кшталту ў Беларусі

У выдавецтве Гродзенскага медуніверсітэта выйшаў «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» Віктара Варанца. Гэта першае выданне падобнага тыпу ў беларускай лексікаграфіі.

У слоўніку тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў, прычым больш за две тысячы маюць уласнабеларускую версію.
Да кожнага тэрміна падаецца яго тлумачэнне на беларускай мове.

Слоўнік будзе цікавым не толькі студэнтам і выкладчыкам медыцынскіх навучальных устаноў, але і практыкуючым медыкам, усім неабыякавым да роднага слова. Пазнаёміцца са зместам слоўніка можна ў бібліятэцы ГрДМУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула