БЕЛ Ł РУС

У Купалаўскім зноў ставяць «Людзей на балоце»

11.11.2011 / 14:26

Прэм'ера чакаецца ў лютым 2012 г.

10 лістапада распачаліся рэпетыцыі спектакля «Людзі на балоце» паводле раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы». Рэжысёр спектакля — Аляксандр Гарцуеў.

Некалі спектакль «Людзі на балоце» ў пастаноўцы Барыса Эрына карыстаўся вялікай папулярнасцю ў Купалаўскім тэатры. Для многіх артыстаў старэйшага пакалення цяперашняя пастаноўка — магчымасць па-новаму папрацаваць з вядомым матэрыялам.

Аляксандр Гарцуеў вырашыў не выкарыстоўваць інсцэніроўку Т. Абакумоўскай і З.Браварскай, а стварыў сваю версію,

у якой сканцэнтраваў увагу на гісторыі кахання Васіля і Ганны.

Прэм’ера спектакля мае адбыцца ў лютым 2012 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула