БЕЛ Ł РУС

Нашы: Генак Лёска запісаў у Польшчы дыск «Хазардзіста»

28.10.2011 / 23:21

ЛГ

Беларус заваяваў сэрцы суседзяў, перамогшы ў папулярным музычным конкурсе.

gazeta.pl

Нашага зямляка, што выйграў польскую версію папулярнай перадачы Х Factor, назвалі «American Dream» польскай дэмакратыі! Чалавек з вуліцы трапіў у элітарныя салоны польскіх медыязорак.

Мільёны палякаў ў захапленні ад яго голасу і песень

Генак Лёска нарэшце выдае дыск «Хазардзіст»,, які складаецца з 12 песняў і абяцае стаць сапраўднай падзеяй для польскай музыкі.

***

Генак Лёска нарадзіўся 8 студзеня 1975 г. у Белаазёрску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Польшчу, разам са сваім гуртам «Seven B». Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Зарабляў у тым, што граў на вуліцах.

З год таму яго пабачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоу «Мam Talent». Удзел у тэлешоу «X Factor» на канале TVN стаў для яго больш удалым. Ён прайшоў усе стадыі адбору і трапіў у фінал, разам з двума другімі спевакамі. Гледачы шляхам смс-галасавання 5 чэрвеня выбралі Геніка Лёску.

Як пераможца конкурсу Генак атрымаў 100 тыс. злотых і магчымасць запісаць дыск. Жыве ў Вроцлаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула