БЕЛ Ł РУС

Попыт на валюту зноў моцна перавышае прапанову

25.10.2011 / 11:57

Nashaniva.com

Заўтра курсы валют могуць пайсці ўгару.

Аб’ём таргоў далярам на Беларускай валютна-фондавай біржы склаў $39 мільёнаў. Прапанова склала $37 мільёнаў, а попыт — ажно $64 мільёны. Гэта значыцца, ахвотныя набыць $25 мільёнаў засталіся ні з чым.

Незадаволеныя заяўкі зноў усплывуць у найбліжэйшыя дні, і гэта можа прывесці да істотнага росту курсаў валют.

Падобная сітуацыя і з еўрапейскай, і з расійскай валютамі.

Попыт на еўра перавысіў прапанову на 2 мільёны, а на расійскі рубль — на 130 мільёнаў рублёў.

* * *

Нагадаем, біржавы курс даляра склаў 8520 рублёў, як і учора.

Расійскі рубель падняўся да 279 рублёў (было 276).

Еўра таксама крыху вырас, да 11 860 рублёў (было 11 830).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула