БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам дазволіў шэсце на «Дзяды»

25.10.2011 / 10:58

Рашэнне пра акцыю ў Лошыцу яшчэ не прынятае.

Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне традыцыйнага шэсця ў дзень памінання продкаў Дзяды 30 кастрычніка, паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрый Беленькі.

«Мне патэлефанавалі з Мінгарвыканкама, сказалі, што шэсце і мітынг у Курапатах 30 кастрычніка дазволены. Яны прапанавалі прыехаць і забраць дазвол, цяпер я накіроўваюся ў Мінгарвыканкам. Учора падчас маёй размовы з чыноўнікамі Мінгарвыканкама мне было сказана, што шэсце будзе дазволена па традыцыйным маршруце», — адзначыў Беленькі.

Збор удзельнікаў шэсця плануецца 30 кастрычніка ў 10.30 каля гадзіннікавага завода «Прамень (Луч)».
Шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 15.00.
Рашэння па другой заяўцы на традыцыйнае шэсце, якое праводзіць КХП-БНФ ад камвольнага камбіната да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры (6 лістапада),
пакуль няма. «У Мінгарвыканкама склалася такая практыка, што хоць за паўгода падавай заяўку на акцыю, усё роўна дадуць адказ у апошні момант», — сказаў Беленькі.

Паводле яго слоў, 29 кастрычніка актывісты КХП-БНФ правядуць прыбіранне тэрыторыі мемарыяла «Курапаты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула