БЕЛ Ł РУС

Сайт часопіса «АRCHE» ператварыўся ў мультымедыйны партал

12.10.2011 / 13:33

NN.BY

На Arche.by з’явіліся новыя рубрыкі — «Ідэі», «Навука», «Агляды». І нават «Анекдот дня».

Сайт часопіса «АRCHE» ператварыўся ў мультымедыйны партал. На абноўленым рэсурсе з’явіліся свежыя рубрыкі: «Ідэі», «Навука», «Агляды», «Творы» ды інш. Паболела ілюстрацый да артыкулаў, з’явіліся раздзелы «Відэа» і «Фотагалереэя». Яны, што праўда, пакуль што знаходзяцца на стадыі напаўнення. У будучыні раздзелы «Відэа» і «Кнігарня АRCHE» плануецца ператварыць у самастойныя праекты.

Для тых, хто цікавіцца магчымасцю навучання за мяжой карысна будзе зазірнуць у раздзелы «Звароты і абвесткі» і «Гранты і стыпендыі».

Arche.by падтрымлівае сувязь з сацыяльнымі сеткамі — параіць артыкулы, змешчаныя на партале, можна ў фэйсбуку (дзе часопіс мае сваю старонку), уКантакце, ЖЖ ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула