БЕЛ Ł РУС

Скандал: Іран рыхтаваў забойства саудаўскага пасла

12.10.2011 / 09:48

Іран адмаўляе абвінавачванні ЗША ў падрыхтоўцы выбухаў у пасольствах Ізраіля і Саудаўскай Аравіі ў Вашынгтоне і замаху на саудаўскага пасла, пра якія заявіў Белы дом увечары ў аўторак.

«Гэта сфабрыкаванае ў Амерыцы камедыйнае шоу», — цытуе Reuters прадстаўніка іранскага МЗС Раміна Мехманпараста.

«Іран абсалютна адмаўляе ілжывыя і беспадстаўныя абвінавачанні ў падрыхтоўцы замаху на пасла Саудаўскай Аравіі ў Вашынгтоне», — заявіў Мехманпараст.

У аўторак стала вядома, што ў ЗША арыштаваныя два іранцы, якія абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў у ЗША.

Адзін з арыштаваных прызнаў сваю віну і паведаміў, што да распрацоўкі плану нападу і фінансавання датычны ўрад Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула