БЕЛ Ł РУС

Старшынь судоў у Беларусі могуць надзяліць правам адміністрацыйнага арышту пазыкантаў

11.10.2011 / 09:31

Старшынь судоў у Беларусі могуць надзяліць правам адміністрацыйнага арышту пазыкантаў, якія ўхіляюцца ад выплат.
Пра гэта гаворыцца ў Пасланні аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«У мэтах паляпшэння выканання судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў прэзідэнт лічыць неабходным у перспектыве надзяліць старшынь судоў правам прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння (аж да адміністрацыйнага арышту) да пазыкантаў, якія ўхіляюцца ад выплаты спагнаных з іх сумаў.

Таксама прадугледжваецца забяспечыць доступ суддзяў і судовых выканаўцаў да неабходных для працы баз дадзеных МУС, арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгодаў з ёю, іншых дзяржаўных арганізацый, прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння адзінай службы судовых выканаўцаў агульных і гаспадарчых судоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула