БЕЛ Ł РУС

Усіх на футбол — прымусова

7.10.2011 / 11:22

Лукашэнкаўцы шчыруюць, каб сарваць Народныя сходы.

Моладзь з чатырох навучальных установаў у раёне Бабруйска Даманскі ў суботу будзе займацца спортам.

Як выявілася, «Футбольны турнір па вуліцы Гагарына» будзе арганізаваны, каб перадухіліць удзел маладых людзей у Народным сходзе.

Гуляць у футбол павінныя навучэнцы механіка-тэхналагічнага тэхнікума, будаўнічага каледжа, прафтэхвучылішча нафтахіміі і машынабудаўнічага каледжа.

— Нам сказалі адразу: ніякіх выходных, ніякіх даведак ад дактароў, — расказаў навучэнец вучылішча нафтахіміі. — Нават іншагароднім нельга дадому паехаць. Тыя, хто не будзе непасрэдна ўдзельнічаць у спаборніцтвах, усё роўна павінныя прысутнічаць на турніры ў якасці «заўзятараў».
Мабыць, у нашых навучальных установах вельмі баяцца, што мы пойдзем на якія-небудзь палітычныя мерапрыемствы.

Студэнтаў БДЭУ таксама папярэдзілі, каб не хадзілі «на розныя там серады і сходы».

Некаторыя выкладчыкі заяўляюць, што будуць асабіста адсочваць «парушальнікаў дысцыпліны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула