БЕЛ Ł РУС

Шакіра будзе спяваць у Кіеве — 8 кастрычніка

26.09.2011 / 15:57

А на адкрыцці стадыёна ў Львове будзе спяваць Анастэйша.

Сусветна вядомая калумбійская спявачка Шакіра выступіць на цырымоніі адкрыцця рэканструяванага кіеўскага стадыёна "Алімпійскі", заявіў віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Барыс Калеснікаў.

Цырымонія адкрыцця абноўленай арэны ў Кіеве адбудзецца 8 кастрычніка, а новы стадыён у Львове плануецца адкрыць 28 кастрычніка.

"Кіеўскую арэну адкрые тая ж зорка, якая "закрывала" чэмпіянат свету ў Ёханэсбургу. Што тычыцца Львова, адкрыцця арэны больш за ўсё падыдзе голас (амерыканскай спявачкі) Анастэйшs", - сказаў Калеснікаў.

Нагадаем, што Шакіра з'яўляецца аўтарам песні Waka Waka, якая стала гімнам чэмпіянату свету-2010.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула