БЕЛ Ł РУС

Былы падатковы інспектар скрала грошы з банкамата

26.09.2011 / 11:52

Гарадзенская міліцыя цэлы месяц шукала 400 тысяч, якія жанчына не здагадалася забраць з банкамата.

Як выявілася, зняць грошы гарадзенка вырашыла ў банкамаце, які па тэхналогіі працэсу спачатку вяртае картку, а толькі потым выдае гатоўку. Але жанчына вырашыла, што сістэма дала збой, і сышла. Хвілін праз дзесяць зноў прыйшла да банкамата і праверыла баланс, але 400 тысяч рублёў на рахунку не знайшла. Высветліць, куды зніклі грошы, дама вырашыла з дапамогай міліцыі.

Аператыўнікі здолелі высветліць асобу жанчыны, якая падышла да банкамата пасля пацярпелай, і запэўніваюць, што менавіта яна ўзяла чужыя грошы. Падазраваная, якая зусім нядаўна працавала старэйшым падатковым інспектарам, адмаўляцца не стала і патлумачыла: хацела вярнуць знаходку законнаму ўладальніку. Праўда, следства лічыць, што жанчына няшчырая, таму што цягам месяца не зрабіла для гэтага ніякіх крокаў.

Па гэтым факце распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК РБ «Крадзеж». Падазраваная цалкам пакрылашкоду. Але зусім не тымі купюрамі, якія месяц таму выдаў банкамат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула