БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Ус прашэння аб памілаванні не пісаў і пісаць не збіраецца

23.08.2011 / 08:44

22 жніўня ён патэлефанаваў з калоніі жонцы.

22 жніўня экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.

«Мы размаўлялі хвілін 15. Дзмітрый сказаў, што зусім не атрымлівае маіх апошніх лістоў,
а толькі лісты яшчэ за чэрвень. Ягоная заява на званок праляжала без руху амаль месяц, і толькі цяпер дазволілі. Сказаў, што пачуваецца крыху лепш, але ўсё роўна просіць дасылаць пэўныя лекі. Яшчэ сказаў, што прашэння аб памілаваньні не пісаў і пісаць не зьбіраецца. „Калі адпусцяць, то хай адпускаюць па адмене прысуду“, — так сказаў. 27 жніўня ў калоніі будзе дзень адкрытых дзвярэй, можна будзе паехаць туды ўсёй сям’ёй, але ў сераду, 25-га, я ўсё роўна туды паеду — паспрабую дамагчыся кароткатэрміновага спаткання».

Дзмітрый Ус адбывае 5,5 года зняволення ў калоніі № 19 у Магілёве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула