У Баранавічах галубы «кантралююць» якасць новага ўраджаю — відэа
Чароды галубоў штодня сустракаюць машыны са збожжам каля ААТ «Баранавічхлебапрадукт».
Чароды галубоў штодня сустракаюць машыны са збожжам каля ААТ «Баранавічхлебапрадукт».
Вядома, што адзін голуб можа з’есці за дзень каля 50 г зерня. Колькасць галубоў, якія частуюцца збожжам, дакладна не вядома, але па прыблізных адзнаках каррэспандэнта Intex-рress, галубоў у чарадзе было не менш за сотню. Такім чынам, каля 5 кг зерня можа не даязджаць да зернясховішча штодня. Дарэчы, галубы могуць з’яўляцца носьбітамі каля 90 захворванняў, 10 з якіх з’яўляюцца небяспечнымі для чалавека.