БЕЛ Ł РУС

Замест маўклівых пратэстаў — онлайн-канферэнцыі

11.08.2011 / 11:21

Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распачынае серыю онлайн-канферэнцыяў. Першая — з Віктарам Івашкевічам.

Суполка сацыяльнай сеткі Вконтакте «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распачынае серыю онлайн-канферэнцыяў. Заўтра, 12 жніўня, пройдзе першая, з удзелам сустаршыні аргкамітэта Народнага схода Віктара Івашкевіча.

Ён гатовы адказаць на ўсе пытанні аб мэтах, задачах і шляхах рэалізацыі Народных сходаў, якія 8 кастрычніка збіраюцца правесці па ўсёй Беларусі.
Паводле Віктара Івашкевіча, гэта — «спроба выкарыстоўвання законных механізмаў дзеля таго, каб падняць на барацьбу за свае сацыяльныя, грамадзянскія і палітычныя правы дзесяткі, сотні і ўрэшце мільёны грамадзянаў Беларусі».

Пытанні палітыку можна задаваць да 12 гадзінаў 12 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула