БЕЛ Ł РУС

Акцыі не было, але на Кастрычніцкай плошчы зноў было поўна сілавікоў

28.07.2011 / 01:04

Нягледзячы на перанос часу і месца правядзення акцыі маўклівага пратэсту, вечарам 27 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска зноў назіралася канцэнтрацыя сілавікоў.

Плошчу патрулявалі супрацоўнікі міліцыі ў форме і невядомыя ў цывільным з рацыямі. Паміж Палацам рэспублікі і музеем Вялікай Айчыннай вайны стаяў мікрааўтобус без нумарных знакаў. У 20 гадзін сілавікі пачалі раз’язджацца.

Чарговая акцыя маўклівага пратэсту прайшла 27 ліпеня ў 13 гадзін на Камароўскім рынку. Прысутныя ніяк не пазначалі сябе, каб не быць затрыманымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула