Бенедыкт XVI выказаў спачуванні з прычыны смерці кардынала Казіміра Свёнтака
Бенедыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка. Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці.
З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру. Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзяйсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і свайму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы,
а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны.
Выказваю таксама свае спачуванні арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару «Ad nutum sanctae sedis» Пінскай дыяцэзіі, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям і усім вернікам, якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад ўсяго сэрца. Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне як знак веры і хрыціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану.
Святы Айцец,
Бенедыкт XVI
Таксама да словаў спачування Святога Айца Бенедыкта XVI далучаецца ксёндз арцыбіскуп Джованні Анджэло Бэччу з субстытуту секцыі агульных спраў дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду: «Прагну выразіць словы належнай пашаны і прывітання ў Хрысце Пану».
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула