БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне патануў вучань трэцяга класа

18.07.2011 / 13:17

Трагедыя здарылася 15 ліпеня прыблізна ў 13.25 на рацэ Гарынь непадалёк ад вёскі Беражное. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык з двума аднагодкамі пайшоў на рыбалку. Рыба не бралася, і дзеці сталі хадзіць па вадзе ўздоўж берага. Васьмігадовы хлопчык адышоў ад берага далей у ваду, дзе яго падхапіла патокам і панесла. Дзеці клікалі на дапамогу, але побач нікога не было, і тады яны пабеглі ў вёску, каб паведаміць дарослым пра здарэнне.

Паводле інфармацыі РАУС на 11.30 18 ліпеня, цела дзіцяці яшчэ не знойдзена. На месцы трагедыі працуюць вадалазы.

Патанулы хлопчык жыў з маці ў вёсцы Беражное.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула