БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя забараніла загараць топлес на гарадскіх пляжах

13.07.2011 / 18:14

Іначай штраф да 1 млн рублёў.

Упраўленне ўнутраных спраў Мінска настойліва рэкамендавала аматарам загару топлес на гарадскіх пляжах перагледзець свае звычкі.

Як заявіў сёння начальнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, такія паводзіны ў грамадскім месцы, у залежнасці ад сітуацыі, могуць быць расцэненыя як дробнае хуліганства з наступным прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

Ён нагадаў, што артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ за дробнае хуліганства прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь (70 тыс. -- 1 млн 50 тыс.) або адміністрацыйны арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула