БЕЛ Ł РУС

Героі маўклівых пратэстаў

9.07.2011 / 12:40

Сяргей Гудзілін

Фотарэпарцёр «Нашай Нівы» здымаў арыштаваных у вокнах турмы на Акрэсціна. Калі вы пазналі на партрэце кагосьці з вязняў, паведаміце праз каментары на сайце іх імёны.

Кожны дзень ля турмы на Акрэсціна дзяжураць дзясяткі валанцёраў і сваякоў арыштаваных. Амаль цэлы дзень — з 9.30 да 18.00 — яны стаяць у чэргах, каб перадаць зняволеным перадачы.

Фатографу ўдалося таксама злавіць кадры, калі вязні вызіраюць праз краты з вокнаў турмы.

Калі вы пазналі на партрэце кагосьці з вязняў, паведаміце праз каментары на сайце іх імёны.

Ранішняя праверка «акрэсцінскіх спісаў».

Кожны дзень ля муроў Акрэсціна дзяжурыць некалькі дзясяткаў людзей.

Чакаць сваёй чаргі сяму-таму даводзіцца паўдня.

Людзі падвозяць прадукты і напоі для арыштаваных.

У чарзе па перадачу.

Сваякі арыштаваных.

Нехта і дасюль не ведае, дзе дакладна знаходзяцца ягоныя родныя.

Афармленне перадачы.

Ліст арыштаванага.

Вязні маўклівых пратэстаў.

… (чакаем паведамлення з іменем). Паліна Кур'яновіч.

… (чакаем паведамлення з іменем). Алег Рахоўскі.

… (чакаем паведамлення з іменем).

… (чакаем паведамлення з іменем). Раман Міраненка.

Усім, хто ля муроў Акрэсціна, праз вокны перадаюць кароткія паведамленні. … (чакаем паведамлення з іменем).

А гэта паведамленне адрасавана Рэдакцыі НН.

Яшчэ адзін турэмны плакат.

Сяргей Паўлюкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула