БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Азербайджан будуць разам рабіць святлодыёдную тэхніку

7.07.2011 / 19:19

БелТА

Аб'ём інвестыцый, неабходны для рэалізацыі першага этапу праекта, ацэньваецца прыкладна ў $10 мільёнаў.

Беларусь і Азербайджан створаць сумесную вытворчасць святлодыёднай тэхнікі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Рахманаў.

Новая вытворчасць адкрыецца ў Баку на базе акадэміі авіяцыі Азербайджана.
Дамова пра стварэнне супольнага прадпрыемства ўжо падпісаная. Складзены і першы кантракт, неабходны для запуску праекта.
На першым будзе засвоены выпуск святлодыёдных свяцільнікаў — вулічных, офісных, камунальных.
«Пасля таго, як пілотны праект будзе здадзены, а гэта здарыцца ў верасні гэтага года, будуць планавацца наступныя этапы — больш маштабныя», — расказаў Сяргей Рахманаў.

У будучыні на базе акадэміі авіяцыі Азербайджана плануецца стварыць тэхнапарк. «Думаю, што наша сумесная вытворчасць стане адным з сур’ёзных блокаў гэтага тэхнапарка», — сказаў намеснік старшыні прэзідыума НАН.

Частка неабходных камплектуючых для выпуску новай тэхнікі будзе пастаўляцца ў Азербайджан з Беларусі.

Новая прадукцыя будзе выпускацца пад агульным брэндам.
Аб’ём інвестыцый, неабходны для рэалізацыі першага этапу праекта, ацэньваецца прыкладна ў $10 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула