БЕЛ Ł РУС

Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста

1.07.2011 / 23:30

nn.by

Віктар Манаеў — бліскучы актор, візітная картка Купалаўскага.

30 чэрвеня актору Купалаўскага тэатра Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста, паведаміў сайт тэатра.

Віктар Манаеў у "Пінскай шляхце".

Віктар Манаеў — бліскучы актор, візітная картка Купалаўскага тэатра. Нарадзіўся 7 жніўня 1958 года ў Мінску. У 1980 г. скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У тэатры з 1980 г.

Яго найлепшыя ролі: Гаральд («Гаральд і Мод»), Мікіта Зносак («Тутэйшыя»), Ян Губач («Ідылія») ды процьма іншых.

У сённяшнім рэпертуары выконвае наступныя ролі: Манілаў («Чычыкаў»), Дзед Жабрак («Сымон-музыка»), Кручкоў («Пінская шляхта»),Франсуа («Вячэра з прыдуркам»), Джымі Джэк («Translations»).

Апошняя свежая роля — купец Банут («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл»), прэм’ера якога адбылася ў красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула