БЕЛ Ł РУС

Кантрабандыстка спрабавала на сабе правезці 95 трусоў, купальнікаў, маек і бюстгальтараў

1.07.2011 / 15:50

37-гадовая кантрабандыстка была затрыманая позна ўвечары 29 чэрвеня на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску «Макраны».

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, схаваны тавар спрабавала правезці праз мяжу пасажырка «Мэрсэдэса». На жанчыне было каля 50 жаночых трусоў, 20 купальных касцюмаў, 10 мужчынскіх маек і 15 бюстгальтараў.

Сподняе на суму больш за 3 мільёнаў рублёў канфіскавана супрацоўнікамі мытні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула