БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі для панкаў выпусцілі салёны і часнычны ёгурты

10.06.2011 / 17:18

Эстонская кампанія Maag Piimatööstus вывела на рынак унікальныя салёныя ёгуртовыя напоі.

Эстонская кампанія Maag Piimatööstus вывела на рынак унікальныя салёныя ёгуртовыя напоі, выпушчаныя спецыяльна да панк-фэста Punklaulupeo. Новыя напоі Farmi маюцца трох відаў: гуркова-цыбульны, цыбульна-часнычны і салёны ёгуртовый напой без смакавых дадаткаў.

Па словах кіраўніка па маркетынгу прадпрыемства Maag Piimatööstus Руты Каласпоолік, магчымасці ўжывання і выкарыстання новых напояў розныя. «Ёгуртовые напоі Farmi Punk можна проста піць ці прыгатаваць з іх халодны суп і марынады», — распавяла Каласпоолік.

Ёгуртовые напоі Farmi Punk разліты ў 250-грамовыя бутэлькі, аформленыя на тэму Punklaulupeo (спеўнага панк-фэсту), які будзе праходзіць 11 чэрвеня ў горадзе Ракверэ. «На бутэльцы намалявана ядро, што прабівае сцяну — сімвал нестандартнага мыслення і мужнага духу панкаў», — сказала Рута Каласпоолік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула