БЕЛ Ł РУС

Беларуская калона з бел-чырвона-белымі сцягамі на карнавале ў Іркуцку — фота

7.06.2011 / 14:27

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 4 чэрвеня ўзяло ўдзел у гарадскім карнавале, прымеркаваным да 350-гадовага юбілею горада.

У карнавальным шэсці, якое працягвалася каля трох гадзін, узялі ўдзел больш за 7 тысяч чалавек — прадстаўнікі прадпрыемстваў горада і розных аб’яднанняў. Беларусы не засталіся незаўважнымі сярод іх.

Карнавал у Іркуцку праводзіцца другі год запар. Сёлета ўпершыню ў ім маглі ўзяць удзел і нацыянальныя цэнтры горада. Тым не менш, па словах старшыні ІТБК імя Яна Чэрскага Алега Рудакова, далёка не ўсе цэнтры выявілі жаданне ўдзельнічаць у карнавальным шэсці, бо для гэтага трэба выканаць некалькі ўмоваў.

Па-першае, калона мусіць налічваць не менш як 35 чалавек, а не ўсе нацыянальныя аб’яднанні маюць такі актыў. Па-другое, трэба быць апранутым у карнавальныя касцюмы.

Ні з тым, ні з другім у беларусаў Іркуцка праблемаў няма: актыў у іх вялікі,
а ў якасці карнавальных касцюмаў былі выкарыстаны нацыянальныя беларускія строі, пашытыя ўласнаручна сябрамі ІТБК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула