БЕЛ Ł РУС

Удзельнік гурту Litesound: «Ад беларускай мовы мяне цягне на ваніты»

29.04.2011 / 14:31

СП

Так Марыё Гулінскі адгукнуўся на новы беларускамоўны альбом гурту Avias.

Так Марыё Гулінскі адгукнуўся на новы беларускамоўны альбом гурту Avias.

Гурт Litesound.

Гурт Avias.

Гурт The Toobes.

Настасся Віннікава.

Гурт Avias, створаны Раманам Сухоцкім, лідарам экс-гурту Krok, выпусціў новы альбом. Беларуская мова альбому выклікала адмоўную рэакцыю удзельніка гурту Litesound Марыё Гулінскага. «Ад беларускай мовы мяне цягне на ваніты і заўжды цягнула», — цытуе яго словы партал «Тузін гітоў».

Гэта не першы выпадак, калі прадстаўнікі беларускіх гуртоў трапляюць у скандальныя сітуацыі з-за свайго стаўлення да беларускай мовы. Так, у лютым 2010 г. у часе ўручэння ўзнагародаў Experty.by ўдзельнікі гурту The Toobes не захацелі адказваць на пытанні журналіста па-беларуску. Той выпадак шырока абмяркоўваўся ў Байнэце.

А вось удзельніца сёлетняга «Еўрабачання» Анастасія Віннікава прадэманстравала на гэтым тыдні іншы прыклад стаўлення да беларускай мовы. У часе онлайн-канферэнцыі ў агенцтве БЕЛТА яна заявіла, што ёй бліжэй версіі конкурснай песні на беларускай і англійскай мовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула