БЕЛ Ł РУС

Мінчанін 35 раз прадаў дом, «зарабіўшы» $400 тыс.

28.04.2011 / 10:06

Праваахоўныя органы затрымалі 32-гадовага жыхара сталіцы, які 35 раз прадаў адзін і той жа дом, атрымаўшы ад пакупнікоў $400 тыс. Затрымалі аферыста ў момант здзяйснення чарговы здзелкі.

Мужчына, вызваліўшыся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за махлярства і крадзеж, адкрыў ІП па продажы будаўнічых матэрыялаў. Аднак неўзабаве яго пацягнула на звыклую крымінальную сцежку: купіўшы пад Мінскам дом, мужчына адразу ж выставіў яго на продаж па заніжаным кошце. На выгадную прапанову сталі адгукацца людзі, якія пад распіску перадавалі грошы гаспадару.

Грошы ашуканец прайграваў у казіно. Прычым за 15 хвілін гандляр паветранымі замкамі здолеў прайграць звыш $20 тыс.

У дачыненні да аферыста ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства, што цягне за сабой да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула