БЕЛ Ł РУС

Здзелкі па продажы пакетаў акцый «Белтрансгазу» і «МТС» могуць адбыцца ўжо сёлета

28.04.2011 / 09:52

Здзелкі па продажы пакетаў акцый ААТ «Белтрансгаз» і «МТС» могуць адбыцца ўжо сёлета, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 красавіка кіруючы партнёр кампаніі UFS Investment Company Алена Жалязнова.

«Цяпер ідуць актыўныя перамовы, і думаю, іх вынік і заключэнне здзелак мы павінны ўбачыць сёлета. Таму што гэта ў тым ліку ўваходзіць у шэраг мер па павелічэнні золатавалютных рэзерваў Беларусі», — заявіла Жалязнова.

Кошт 50% пакета акцый «Белтрансгазу» інвестары ацанілі ў 2,5 млрд. долараў.

«Беларускі пакет „Белтрансгазу“ мы ацэньвалі на аснове пакета, што належыць „Газпрому“, які паступова скупляў яго траншамі на працягу 2007–2010 гадоў», — растлумачыў дырэктар дэпартамента аналітыкі UFS Investment Company Павел Васіліядзі.

Ён адзначыў, што зрабіць больш дакладную ацэнку пакуль складана.

50-працэнтны пакет «МТС» ацэньваецца «дзесьці ў 700–800 млн. долараў», заявіў дырэктар дэпартамента. Паводле яго слоў, расійскі «МТС» ацаніў яго ў 600 млн. долараў. «Але мы закладвалі больш высокія тэмпы росту даходу з абанента і пранікнення шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт», — растлумачыў Васіліядзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула