БЕЛ Ł РУС

У сталіцы з'явіўся першы ў Беларусі банкамат для сляпых

14.04.2011 / 11:58

ЯВ, паводле «Мінск-Навіны»

У адміністрацыйнай частцы будынка сталічнага ЧУП «Светлапрыбор» усталяваны першы ў Беларусі банкамат для людзей з абмежаваннямі па зроку.

Аўтамат абсталяваны спецыяльнай аўдыёсістэмай і мае на пярэдняй панэлі аўдыёвыхад.
Кліенты могуць падлучыць праз яго слухаўкі і з дапамогай галасавых падказак скарыстацца паслугамі банкамата. Да таго ж кнопкі на клавіятуры лёгка адрозніваюцца навобмацак.

Устаноўка і настройка банкамата заняла ў агульнай складанасці каля трох месяцаў.

Пакуль што ў банкамаце даступная толькі функцыя здымання наяўных,
аднак ужо да канца тыдня яго магчымасці будуць пашыраныя.

Дадзены апарат — эксперыментальная версія. Калі яго выпрабуюць, такую тэхніку ўсталююць і ў іншых месцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула