БЕЛ Ł РУС

У Жэневе праходзіць выстава «Чарнобыль і Беларусь»

7.04.2011 / 16:42

З 5 па 18 красавіка ў Палацы Нацый у Жэневе прахозіць выстава «Чарнобыль і Беларусь: мінулае, сучаснасць, будучыня», прымеркаваная да 25-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі.
Пра гэта паведаміў 7 красавіка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Выстава арганізаваная Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі пры ўдзеле пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Жэневе.

Паводле слоў Савіных, шырокай публіцы, уключаючы міжнародныя арганізацыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы, сродкі масавай інфармацыі, творчую інтэлігенцыю, прадстаўлена калекцыя дзіцячых малюнкаў, фатаграфій і інфармацыйных буклетаў, што распавядае пра катастрофу на ЧАЭС і яе наступствах для Беларусі.

Выстава ўключана ў маршрут агляднай экскурсіі для гасцей штаб-кватэры аддзялення ААН.

Чакаецца, што выставу наведаюць больш як дзесяць тысяч чалавек, паведаміў прэс-сакратар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула