БЕЛ Ł РУС

Швэцыя і Польшча разгледзяць сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі

11.12.2006 / 18:16

Гэткая рэакцыя на зварот Аляксандра Мілінкевіча, які 20 кастрычніка 2006 года быў накіраваны кіраўнікам парлямэнтаў краінаў Эўразьвязу, ЗША, Расеі й Украіны.

Гэткая рэакцыя на зварот Аляксандра Мілінкевіча, які 20 кастрычніка 2006 года быў накіраваны кіраўнікам парлямэнтаў краінаў Эўразьвязу, ЗША, Расеі й Украіны.

Камісія па міжнародных справах і фракцыі палітычных партый парламента Швецыі разгледзяць сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Пра гэта сёння ў лісце да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча паведаміла кіраўнічка дэпартамента міжнародных сувязаў Парламента Швецыі Ан Дызмор.

У лісце ад імя спікера парламента Пэра Уэстэрбэрга (Per Westerberg) адзначаецца, што «Парламент Швецыі з вялікай увагай і непакоем сочыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі».

Разгляд парламентам сітуацыі з беларускімі палітзняволенымі стане адказам на зварот Аляксандра Мілінкевіча, які 20 кастрычніка 2006 года быў накіраваны да кіраўнікоў парламентаў краін Еўрасаюза, ЗША, Расіі і Украіны. У звароце лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі заклікаў падтрымаць тых, хто церпіць за сваю палітычную пазыцыю ў Беларусі, і запатрабаваць ад кіраўніцтва Беларусі спынення рэпрэсіяў і вызвалення ўсіх палітвязняў.

Рэзалюцыю з заклікам да ўладаў Беларусі спыніць рэпрэсій супраць народа і вызваліць усіх палітычных вязняў у краіне рыхтуе таксама Сейм Польшчы, пра што лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл праінфармаваў маршалак Сейму Марэк Юрэк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула