БЕЛ Ł РУС

Марадона гатовы ўзначаліць зборную Украіны і нават пачаў вучыць украінскую

9.03.2011 / 12:07

Легендарны гулец, былы трэнер зборнай Аргенціны Дыега Марадона гатовы ўзначаліць нацыянальную каманду Украіны, інфармуе Globoesporte.

Федэрацыя футбола Украіны мае намер вызначыцца з кандыдатурай новага спецыяліста да пачатку Еўра-2012. Зараз абавязкі галоўнага трэнера выконвае Юры Калітвінцаў.

Паведамляецца, што 50-гадовы Марадона ужо пачаў вывучаць украінскую мову. Пры гэтым ён пастаянна падтрымлівае кантакт з украінскімі прадстаўнікамі, каб завяршыць угоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула