БЕЛ Ł РУС

Рымашэўскага зноў выклікаюць у КДБ

19.01.2011 / 11:22

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сёння выклікаюць на допыт у КДБ.

У БХД не выключаюць, што гэта можа быць звязана з тым, што 19 студзеня спаўняецца месяц з часу жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, масавага збіцця і затрымання грамадзянаў і пачатку беспрэцэдэнтнага штодзённага ўціску грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

У гэты ж дзень абвешчаны агульнабеларускі дзень малітвы за палітвязняў, а таксама іншыя акцыі салідарнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула