БЕЛ Ł РУС

Абсурд: NRM выступіць без Вольскага

10.01.2011 / 16:25

Кастусь Матушыч

Фронтмэн гурту не выйдзе на сцэну на «Рок-каранацыі».

Як стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» NRM выступіць без Лявона Вольскага.

Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся.

«Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак»,

— так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту.

«Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула