БЕЛ Ł РУС

Маёр КДБ зайграў «Тры чарапахі» падчас ператрусу

22.12.2010 / 19:36

КМ

Гэта адбылося на кватэры маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча.

Маёр Дзем’яновіч на кватэры маладафронтаўца наладзіў гітару і зайграў беларускую песню.

Гэта адбылося на кватэры Юльяна Місюкевіча. Маладога чалавека забралі на плошчы Перамогі тры супрацоўнікі КДБ. Яны паказалі санкцыю пракурора на ператрус кватэры. Ператрус праводзіўся ў межах заведзенай крымінальнай справы па «беспарадках 19 снежня». У выніку ў Місюкевіча забралі два нотбукі, зламаны мегафон, візітоўкі, налепкі.

Убачыўшы гітару, маёр Міхаіл Дзем’яновіч наладзіў яе і зайграў «Тры чарапахі» гурту N.R.M.

Хлопец падкрэслівае ветлівасць супрацоўнікаў КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула