БЕЛ Ł РУС

Былы міліцыянт Класкоўскі: Я моцна каюся

21.12.2010 / 22:11

Зміцер Панкавец

Відэа

Яго паказанні выкладзеныя на сайце ГУУС.

На сайце ГУУС сёння выкладзеныя паказанні былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, што даваў адпор АМАпаўцам на Плошчы 19 снежня.

Класкоўскі прызнаўся, што быў выпіўшы і папрасіў прабачэння ў міліцыянтаў.

Аляксандр Класкоўскі прызнаўся, што апрануў міліцэйскую форму, наверх куртку і пайшоў на Плошчу. А яшчэ перад гэтым выпіў спіртныя напоі.

«Паддаўшыся заклікам апазіцыі, я прыйшоў на Плошчу. Улічваючы, што я быў пад уздзеяннем алкаголю, то паддаўся эйфарыі натоўпу. Узяў удзел у масавых беспарадках», — сказаў А.Класкоўскі.

Былы міліцыянт адзначыў, што быў на вастрыні натоўпу. Маўляў, людзі пабачылі на ім міліцэйскую форму і спрабавалі збіваць. «Я пайшоў да ланцуга спецназу, каб выратавацца. Паказаць, што я на іх баку», — адзначыў ён.

Іншае відэа, удзелу Класкоўскага ў Плошчы, аспрэчвае ягоныя папярэднія словы. Бо размаўляе з спецназаўцамі яшчэ будучы апрануты ў куртку. І ніхто яго туды не штурхае.

«Мае паводзіны былі неадэкватныя і грубыя. Я моцна каюся і прашу прабачэнні ў супрацоўнікаў міліцыі. Мае дзеянні былі ідыёцкімі», — зазначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула